8.05.2024
Калектыў Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі віншуе ўсіх суайчыннікаў з вялікім святам – Днём Перамогі!

правки-Facebook post - 7.png

Гэта асаблівы дзень у гісторыі нашай краіны, найважнейшы і заўсёды памятны. У гэты дзень мы з павагай ўспамінаем і шануем старэйшае пакаленне, дзякуючы мужнасці і самаахвярнасці якога завяршылася самая страшная вайна ў гісторыі і на нашу зямлю прыйшоў мір. У гэты дзень мы асабліва востра ўсведамляем, што адказныя за развіцце і прымнажэнне той спадчаны, якую яны перадалі нам, i што наша пакліканне – плённа працаваць на карысць нашай Беларусі.

Жадаем усім моцнага здароўя, бадзёрасці духу і мірнага неба над галавой!