8.07.2026
1 ліпеня 2026 г. у г. Ланьчжоў правінцыі Ганьсу адбыўся першы Беларуска-Кітайскі форум рэгіёнаў.

Галоўнымі арганізатарамі форуму выступілі ўлады рэгіёнаў-пабрацімаў ​​- Гродзенскі аблвыканкам і Народны ўрад правінцыі Ганьсу. А суарганізатарамі - Міністэрства замежных спраў Беларусі, Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі, а з кітайскага боку - Кітайскае народнае таварыства дружбы з замежжам.

У адкрыцці форуму прынялі ўдзел першы намеснік прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Мікалай Снапкоў, сакратар партыйнага камітэта правінцыі Ганьсу Ху Чаншэн, старшыня Кітайскага народнага таварыства дружбы з замежжам Ян Ваньмін і старшыня Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Юрый Караеў.

Мерапрыемствы форуму аб'ядналі каля 300 удзельнікаў з 23 рэгіёнаў Кітая і ўсіх рэгіёнаў Беларусі. Яны працавалі ў трох секцыях, прысвечаных прамысловаму і інвестыцыйнаму супрацоўніцтву, культурнаму абмену і турызму, супрацоўніцтву ў навуковай і адукацыйнай сферы.

Тэма форуму гучала як "Аб'яднанне сіл рэгіёнаў у імя сумеснага развіцця і працвітання". Ён стаў першым з серыі міжрэгіянальных штогадовых форумаў, прадугледжаных Дырэктывай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 9 аб практычным напаўненні ўсепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства Беларусі і Кітая. І як адзначыў у сваёй вітальнай прамове сакратар партыйнага камітэта Ганьсу Ху Чаншэн, павінен стаць эталонам для ўсіх наступных.

Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі сумесна з Камітэтам Кітайскага савета па садзейнічанні міжнароднаму гандлю правінцыі Ганьсу арганізавала адну з панэльных секцый форуму - "Вытворчая інтэграцыя, інвестыцыі і сумеснае развіццё". Дырэктар НАІП Аляксей Пушкароў выступіў на секцыі з прэзентацыяй інвестыцыйнага клімату Беларусі. Акрамя таго, кітайскім кампаніям былі прадстаўлены інвестыцыйныя магчымасці Гродзенскай і Магілёўскай СЭЗ, індустрыяльнага парку "Вялікі камень", інвестыцыйныя прапановы беларускіх і кітайскіх кампаній. Па выніках секцыі адбыліся B2B-перамовы.

Практычным вынікам форуму стала падпісанне больш як 30 інвестыцыйных, гандлёвых і партнёрскіх пагадненняў.

Інвестыцыйны блок з 15 пагадненняў ацэньваецца ў агульную суму каля 1 млрд. даляраў. Восем з іх датычацца рэалізацыі праектаў у Гродзенскай вобласці, два - у Магілёўскай, чатыры - у індустрыяльным парку "Вялікі камень" і адзін у Мінску. Сферы прыкладання інвестыцый: біятэхналогіі, турызм і рэкрэацыя, медыцынскае абсталяванне, лагістыка, сельская гаспадарка, радыёэлектроніка, аўтакампаненты, будаўніцтва.

Акрамя таго, задзелам для будучых інвестыцыйных кантрактаў закліканы стаць пагадненні з бізнес-асацыяцыямі правінцый Ганьсу і Хэйлунцзян, якія заключыла Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі.

Таксама падчас форуму падпісаны некалькі гандлёвых дагавораў паміж прадпрыемствамі Гродзенскай вобласці і кітайскімі контрагентамі на агульную суму звыш 50 млн долараў ЗША.Размова ідзе аб пастаўцы беларускай прадукцыі ў Кітай, пастаўцы кітайскай вытворчай лініі на адно з гродзенскіх прадпрыемстваў і іншых дамоўленасцях.

Форум у Ганьсу апраўдаў сваю назву і ў паглыбленні і пашырэнні адносін паміж рэгіёнамі Беларусі і Кітая. Яшчэ 13 пагадненняў у сферы міжрэгіянальнага і гуманітарнага супрацоўніцтва падпісаны паміж арганізацыямі і прадпрыемствамі Гродзенскай, Віцебскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцей і іх кітайскімі партнёрамі.

15 инвестиционных соглашений на сумму более 1 млрд долларов подписаны на Белорусско-Китайском форуме регионов в г. Ланьжчоу

Мероприятия форума объединили около 300 участников из 23 регионов Китая и всех регионов Беларуси.

Директор НАИП Алексей Пушкарев презентовал инвестиционный климат Беларуси на Белорусско-Китайском форуме регионов в г. Ланьчжоу

НАИП организовал одну из панельных секций – «Производственная интеграция, инвестиции и совместное развитие»