2.04.2024
2 красавіка - Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. Гэтая дата на дзяржаўным узроўні штогод адзначаецца ў абедзвюх краінах. 2 красавіка 1996 года быў падпісаны Дагавор аб утварэнні Супольнасці Беларусі і Расіі, а роўна праз год - Дагавор аб Саюзе Беларусі і Расіі. Дамоўленасці, дасягнутыя тады, атрымалі сваё далейшае развіццё ў стварэнні Саюзнай дзяржавы, аб якой дзве краіны дамовіліся ў 1999 годзе.

Frame 8-2.png

З нагоды памятнай даты, добра будзе адзначыць, што праца з расійскімі калегамі - гэта найважнейшы напрамак для Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі. У 2024 годзе мы запусцілі новы фармат узаемавыгаднага супрацоўніцтва з інвестыцыйнымі агенцтвамі і карпарацыямі развіцця расійскіх рэгіёнаў - бізнес-масты.

Бізнес-мост - гэта серыя з двух бясплатных і максімальна прадметных анлайн-канферэнцый: кароткая прэзентацыя і speed-dating для бізнесу. Мэта - узаемнае прыцягненне інвестыцый і рост гандлю, а мэтавая аўдыторыя - дзелавыя колы Беларусі і Расіі. На першай канферэнцыі расійскі рэгіён прэзентуе магчымасці і прадстаўляе патэнцыйных партнёраў для зацікаўленых беларускіх бізнесменаў. На наступнай - НАИП робіць тое ж для расійскіх кампаній з гэтага рэгіёну. Падчас канферэнцыі працуе анлайн-чат: удзельнікі маюць магчымасць задаць пытанні кансультантам і правесцi стартавые перамовы з контрагентам, да якого маюць інтэрэс.

У студзені і лютым 2024 года ўжо адбыліся бізнес-масты з Камчацкім краем. У іх бралі удзел больш за 70 кампаній. Актыўна абмяркоўвалі турызм, харчовы гандаль і будаўніцтва жылля. Некалькі дыялогаў, якія распачаліся на пляцоўцы бізнес-моста, ужо перайшлі ў стадыю прамых перагавораў аб продажы беларускай прадукцыі.

26 сакавіка 2024 года прайшоў бізнес-мост "Смаленск-Мінск: інвестыцыйны і гандлёвы патэнцыял Смаленскай вобласці". НАІП арганізаваў яго разам з Карпарацыяй інвестыцыйнага развіцця Смаленскай вобласці. У бізнес-мосце з беларускага боку прынялі ўдзел 34 кампаніі і арганізацыі.

А 23 красавіка 2024 года адбудзецца бізнес-мост з прэзентацыяй ўжо магчымасцей Беларусі для расійскіх кампаній са Смаленскай вобласці.

У 2024 годзе Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі плануе арганізаваць такія ж масты з Татарстанам, Алтайскім і Краснадарскім краямі, Варонежскай вобласцю і іншымі рэгіёнамі Расійскай Федэрацыі.